Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ухваліў продаж 105 зьнішчальнікаў F-35 Японіі


F-35 на ўзбраеньні Ізраілю

Дзярждэпартамэнт ЗША ўхваліў магчымы продаж 105 зьнішчальнікаў F-35 Японіі за 23 мільярды даляраў.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі» са спасылкай на ведамства, Японія плянуе набыць 63 самалёты F-35A, 42 самалёты F-35B, 110 рухавікоў Pratt & Whitney F135 і адпаведнае абсталяваньне.

Рэалізацыя ўгоды, з улікам тэхнічнай падтрымкі і абслугоўваньня, зойме 25 гадоў.

«Для нацыянальных інтарэсаў ЗША надзвычай істотна дапамагаць Японіі ў разьвіцьці і падтрымцы надзейнага і эфэктыўнага патэнцыялу самаабароны», — заявіў Дзярждэпартамэнт, дадаўшы, што заплянаваная ўгода ня зьменіць вайсковага балянсу ў рэгіёне.

  • F-35 — прадстаўнік пятага пакаленьня зьнішчальнікаў, якія амаль не заўважаюцца радарамі і распрацаваныя амэрыканскай кампаніяй Lockheed Martin. Некаторыя мадыфікацыі маюць магчымасьць вэртыкальнага ўзьлёту і пасадкі. Вырабляецца ў ЗША і ў Італіі. Першы палёт — 2012 г. Знаходзіцца на ўзбраеньні 11 краінаў (у тым ліку ЗША, Вялікай Брытаніі, Аўстраліі, Нідэрляндаў, Італіі, Японіі, Турэччыны, Паўднёвай Карэі).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG