Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і МВФ ня могуць дамовіцца пра «каранавірусны крэдыт»


Жак Міньян

Міжнародны валютны фонд працягвае перамовы зь беларускімі ўладамі аб пазыцы ў памеры 940 млн даляраў на барацьбу з каранавірусам. Але захоўваецца шэраг рознагалосьсяў, заявіў агенцтву «Інтэрфакс» кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Жак Міньян.

«Мы працягваем абмеркаваньне умоваў выдзяленьня Беларусі хуткага фінансаваньня, але да гэтага часу ня можам прыйсьці да пагадненьня ў некаторых пытаньнях», — канстатаваў Жак Міньян.

Адказваючы на пытаньне пра захады беларускага боку ва ўмовах цяперашняга эпідэмічнага становішча, суразмоўца агенцтва адзначыў, што падыходы ўладаў не адпавядаюць існым выклікам.

Беларусь у пачатку красавіка зьвярнулася ў МВФ з просьбай аб выдзяленьні 940 млн даляраў на барацьбу з распаўсюдам каранавірусу.

Пры гэтым Аляксандар Лукашэнка 19 чэрвеня заявіў, што краіна ня будзе выконваць патрабаваньняў МВФ. Ён заявіў, што дадатковыя ўмовы, якія ня тычацца фінансавай часткі пагадненьня, непрымальныя.

«Зьяўляюцца патрабаваньні: вы, маўляў, у барацьбе з каранавірусам у Беларусі рабіце, як у Італіі. А я не хачу, каб у Беларусі паўтарылася, як у Італіі. У нас свая краіна і свая сытуацыя», — сказаў Лукашэнка, дадаўшы, што ні пад кога скакаць не зьбіраецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG