Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна атрымае ад МВФ $5 млрд крэдыту для пераадоленьня наступстваў каранавірусу


Выканаўчая рада Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) зацьвердзіла 18-месячнае пагадненьне аб рэзэрвовым крэдыце на 5 мільярдаў даляраў для Ўкраіны. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай 9 чэрвеня прэс-службай МВФ, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Новая крэдытная праграма дапаможа Украіне справіцца з крызісам, выкліканым пандэміяй каранавірусу, шляхам забесьпячэньня плацежнага балянсу і бюджэтнай падтрымкі. Пры гэтым улады краіны змогуць ажыцьцявіць ключавыя структурныя рэформы, якія гарантуюць тое, што ўкраінская эканоміка зноў вернецца да росту пасьля заканчэньня крызісу.

Пандэмія COVID-19 моцна ўдарыла па ўкраінскай эканоміцы. Чакаецца, што нацыянальны бюджэт на 2020 год моцна пацярпіць у выніку рэзкага скарачэньня даходаў і вялікіх выдаткаў дзяржавы на барацьбу з крызісам. Усё гэта выклікала неабходнасьць Украіны ў фінансаваньні.

Новае пагадненьне было заключана замест 14-месячнага пагадненьня аб крэдыце падтрымкі, зацьверджанага ў сьнежні 2018 году. Палітыка ў рамках новай дамовы будзе сканцэнтравана на зьмякчэньні эканамічных наступстваў крызісу, у тым ліку падтрымкі хатніх гаспадарак і кампаній, забесьпячэньні фінансавай стабільнасьці, незалежнасьці Цэнтральнага банка і гнуткага абменнага курсу, а таксама захадаў для барацьбы з карупцыяй.

Ужо зараз МВФ выдасьць Украіне крэдыт на 2,1 мільярда даляраў, астатняя суму перададуць чатырма траншамі.

А што Беларусь

Беларускія ўлады таксама чакаюць дамоўленасьці з МВФ. Як расказваў БелаПАН старшы пастаянны прадстаўнік МВФ у рэгіёне Надым Ілягі, на 21 траўня беларускія ўлады і МВФ знаходзяцца «ў фазе дыскусіі». Дырэктар дэпартамэнту камунікацыяў МВФ Джэры Райс казаў, што МВФ цяпер ацэньвае сытуацыю і эканамічную палітыку Беларусі ў сувязі з запытам уладаў на атрыманьне хуткага фінансаваньня.

Ды фінансавыя аналітыкі Аляксандар Муха і Вадзім Іосуб мяркуюць, што прыняцьце рашэньняў у МВФ адносна Беларусі будзе зьвязанае з тым, як пойдзе выбарчая кампанія.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG