Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар эканомікі Беларусі даў прагноз, калі адновіцца рост ВУП


Аляксандар Чарвякоў, міністар эканомікі Беларусі
Аляксандар Чарвякоў, міністар эканомікі Беларусі

Міністэрства эканомікі Беларусі чакае аднаўленьня вытворчай актыўнасьці ў трэцім квартале бягучага году.

«У прамысловасьці, сфэры паслугаў ёсьць галіны, якія адстаюць ад узроўню мінулага году. Гэта зьвязана з абмежаваньнямі ў сувязі з каранавірусам, перадусім на зьнешнім контуры. Але станоўчым ёсьць тое, што асноўныя гандлёвыя партнэры пачынаюць здымаць бар’еры, узрастае попыт», — сказаў міністар эканомікі Аляксандар Чарвякоў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1».

На падставе гэтых фактараў ведамства робіць выснову, што эканоміка краіны пачне аднаўляцца ў трэцім квартале, дадаў ён.

Чарвякоў праінфармаваў, што стабільны рост паказваюць сельская гаспадарка, будаўніцтва, IT-сфэра, вытворчасьць і перапрацоўка харчовых прадуктаў, а таксама нафтапрадуктаў і калійных угнаеньняў.

У цэлым, лічыць міністар, тое, што Беларусь не закрылася на карантын, «выратавала нацыянальную эканоміку».

«Эканоміка — гэта ня кран з вадой, які закрыў-адкрыў. Калі эканоміку закрыць, то аднаўляцца прыйдзецца не адзін год», — заявіў Аляксандар Чарвякоў.

Паводле афіцыйных зьвестак, ВУП Беларусі ў студзені-красавіку зьнізіўся на 1,3% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Урадавы прагноз на 2020 год прадугледжвае рост ВУП Беларусі ў межах 1,9 — 2,8%. Міжнародныя фінансавыя інстытуты прагназуюць Беларусі падзеньне ВУП Беларусі на 4-6%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG