Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць чыноўнікаў КНР за парушэньні правоў уйгураў


Міністэрства фінансаў ЗША
Міністэрства фінансаў ЗША

Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць чатырох былых і цяперашніх службовых асобаў Кітаю, датычных, як лічыць Вашынгтон, да парушэньняў правоў уйгураў. Абмежаваньні ўведзеныя паводле акту Магніцкага.

Пра гэта паведаміла Міністэрства фінансаў ЗША.

Санкцыі прадугледжваюць замарожваньне актываў асобаў на тэрыторыі Злучаных Штатаў, забарону на працоўныя кантакты і візавыя абмежаваньні.

Закон аб санкцыях за прыцясьненьне ўйгураў і іншых мусульман у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным рэгіёне КНР прэзыдэнт Дональд Трамп падпісаў у чэрвені. Сярод парушэньняў правоў чалавека Вашынгтон адзначае адмысловыя лягеры для ўйгураў, дзе іх ідэалягічна апрацоўваюць і прымушаюць да цяжкай фізычнай працы з канчатковай мэтай зьнішчыць нацыянальную ідэнтычнасьць.

Улады КНР абгрунтоўваюць неабходнасьць стварэньня так званых цэнтраў прафэсійнай падрыхтоўкі барацьбой з тэрарызмам.

Людзі, якія прайшлі праз такія цэнтры, расказваюць, што ім забаронена пакідаць тэрыторыю, а сувязь ў вонкавым сьветам абмежаваная. Яны ня маюць правоў на рэлігійныя абрады і абавязаныя вучыць кітайскую мову. Паводле праваабаронцаў, за апошнія гады больш за мільён кітайскіх мусульман прайшлі праз гэтыя лягеры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG