Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля заявы гульца ў абарону ўйгураў тэлебачаньне Кітаю не пакажа гульню «Арсэналу»


Мэсут Озіль.
Мэсут Озіль.

Кітайская дзяржаўная тэлекампанія CCTV выдаліла з раскладу перадач на нядзелю 15 сьнежня гульню «Арсэнал — Манчэстэр Сіці» пасьля камэнтарыяў паўабаронцы «Арсэналу» Мэсута Озіля, паведамляе BBC са спасылкай на дзяржаўныя мэдыі Кітаю.

Раней Озіль разьмясьціў у сацыяльнай сетцы Твітэр заяву пра рэпрэсіі кітайскіх уладаў супраць уйгураў — народу, які вызнае іслам і жыве ў паўночных захадзе Кітаю.

Акрамя таго, Кітайская футбольная асацыяцыя заявіла, што камэнтары Озіла былі «непрымальнымі» і «абразілі пачуцьці» кітайскіх фанатаў.

Замест плянаванай жывой трансьляцыі гульні «Арсэнал — Манчэстэр Сіці» CCTV пакажа гульню нядзелі «Тотэнхэм — Ваўкі».

Мэсут Озіль — нямецкі футбаліст турэцкага паходжаньня. Ад 2013 году выступае за лёнданскі «Арсэнал».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG