Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На паплечніка Статкевіча Сяргея Спарыша завялі крымінальную справу


Сяргей Спарыш
Сяргей Спарыш

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», на актывіста і прэс-сакратара «Народнай грамады» Сяргея Спарыша завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя ці актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна. Магчыма, яго справа зьвязаная з інцыдэнтам на выбарчым пікеце для збору подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую ў Горадні 29 траўня, піша «Вясна».

Сяргея Спарыша затрымалі 25 чэрвеня. Супрацоўнікі ў цывільным выцягнулі яго з кватэры. Актывіста амаль без адзеньня цягнулі па прыступках. Тады яго забралі адбываць 15 сутак, якія ён раней атрымаў за ўскладаньне кветак на Вайсковых могілках 8 траўня.

На сёньня ўжо 18 чалавек знаходзяцца пад вартай у межах крымінальных спраў паводле арт. 342 КК РБ. Гэта блогеры Сяргей Ціханоўскі, Уладзімер Няронскі, Сяргей Пятрухін, Аляксандар Кабанаў, Уладзімер Цыгановіч, Зьміцер Казлоў, Ігар Лосік, затрыманыя пасьля інцыдэнту ў Горадні па так званай «справе Ціханоўскага» Зьміцер Фурманаў, Вяргілій Ушак, Арцём Сакаў, Аляксандар Арановіч, Уладзімер Навумік, Васіль Баброўскі, Яўген Разьнічэнка, Уладзімер Кніга, Андрэй Новікаў, а таксама палітык Мікалай Статкевіч, актывіст Сяргей Спарыш.

Амаль усіх іх беларускія праваабаронцы ўжо прызналі палітвязьнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG