Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі часовыя зьмены ў патрабаваньнях да выдачы студэнцкіх візаў 


Кампус Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту

Улады Злучаных Штатаў Амэрыкі запэўнілі, што замежныя студэнты, якія плянавалі вучыцца гэтай восеньню на тэрыторыі краіны, маюць магчымасьць гэта зрабіць.

Міністэрства ўнутранай бясьпекі абвесьціла пра часовыя зьмены ў патрабаваньнях да неіміграцыйных візаў F-1 і M-1 на восеньскі сэмэстар. Гэта дазволіць спалучаць як звычайныя, так і онлайн-курсы ў справе выдачы студэнцкіх візаў.

Часовая мера забясьпечыць гнуткасьць для студэнтаў, якія не зьяўляюцца імігрантамі, для працягу навучаньня ў ЗША, а таксама забясьпечвае належнае сацыяльнае дыстанцыяваньне ў дзейных кампусах па ўсёй Амэрыцы, гаворыцца ў адмысловым паведамленьні Дзярждэпартаменту.

Замежныя студэнты па-ранейшаму павінны будуць атрымліваць адпаведную візу, але пры гэтым могуць зазнаць абмежаваньні пры выдачы візаў або з прычыны абмежаваньняў на ўезд у краіну праз COVID-19. Інфармацыю пра ўезд у краіну неабходна правяраць ў мясцовым кансуляце ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG