Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У штаце Джорджыя ўвялі надзвычайнае становішча пасьля выбуху гвалту


Пратэст супраць расізму ў Вашынгтоне, 4 ліпеня 2020
Пратэст супраць расізму ў Вашынгтоне, 4 ліпеня 2020

Губэрнатар амэрыканскага штату Джорджыя Браян Кемп увёў у штаце надзвычайнае становішча і задзейнічаў блізка 1000 вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ў сувязі з гвалтоўнымі акцыямі пратэсту ў Атланце, наступствам якіх сталі сьмяротныя ахвяры.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі», удакладняючы, што Браян Кемп падпісаў свой указ пасьля таго, як цягам апошніх выходных больш за 30 жыхароў штату атрымалі агнястрэльныя раненьні. Пяцёра памерлі, у іх ліку — васьмігадовая дзяўчынка. Яе застрэлілі, калі яна ехала ў машыне з маці.

«За апошнія некалькі тыдняў у горадзе адбылося больш за 75 перастрэлак, — заявіла мэр Атланты Кейша Лэнс Ботамз, камэнтуючы сьмерць васьмігадовай дзяўчынкі. — У гэтым нельга вінаваціць дэпартамэнт паліцыі Атланты».

«Мірныя пратэсты былі перахопленыя злачынцамі зь небясьпечнымі, разбуральнымі намерамі. Цяпер мішэньню становяцца нявінныя жыхары Джорджыі, у іх страляюць і пакідаюць іх паміраць, — заявіў Кемп. — Трэба спыніць гэтае беззаконьне і аднавіць парадак у нашай сталіцы».

У Атланце, як і шмат у якіх іншых гарадах ЗША, ужо некалькі тыдняў адбываюцца акцыі пратэсту супраць расізму і няроўнасьці. Дэманстрацыі пачаліся пасьля таго, як 25 траўня паліцыянты ў Мінэапалісе забілі афраамэрыканца Джорджа Флойда.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG