Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля Альбаніі і Турэччыны беларусам адкрываецца Чарнагорыя, дзе першымі ў Эўропе перамаглі каранавірус 


Аэрапорт у горадзе Ціват (Чарнагорыя)
Аэрапорт у горадзе Ціват (Чарнагорыя)

10 ліпеня авіякампанія «Белавія» адновіць рэйсы на марскія курорты Чарнагорыі. Пра гэта гаворыцца на карпаратыўнай старонцы ў Facebook.

«Цяпер ужо дакладна! Ад 10 ліпеня аднаўляецца чартэрная праграма ў Чарнагорыю. Вылеты зь Менску ў Ціват — штодня», — адзначаецца ў паведамленьні.

У «Белавія» таксама ўдакладнілі, што тэсты на COVID-19 для палёту ў Чарнагорыю не патрабуюцца. Рэйсы ў гэтую балканскую краіну некалькі разоў адкладваліся з прычыны нездавальняючай эпідэміялягічнай сытуацыі ў Беларусі. Праз гэта мастак Аляксей Марачкін і ягоныя калегі амаль чатары месяцы ня маглі вярнуцца на радзіму з плэнэру.

Чарнагорыя першай у Эўропе абвясьціла пра перамогу над каранавірусам. Аляксандар Лукашэнка днямі таксама заявіў, што Беларусь «фактычна перамагла навалу», хоць прырост інфікаваных захоўваецца, а новыя сьмяротныя выпадкі фіксуюцца штодня.

Раней чартэрныя праграмы для беларускіх турыстаў былі адноўленыя ў Альбанію і Турэччыну. Агулам «Белавія» выконвае палёты ў 25 гарадоў па ўсім эўрапейскім кантынэнце.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG