Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усё больш літоўцаў разглядаюць Беларусь як недружалюбную дзяржаву


АЭС у Астраўцы

Колькасьць літоўцаў, якія лічыць Беларусь сяброўскай дзяржавай, зьнізілася да 44% у 2020 годзе з 55% чатыры гады таму. За гэты пэрыяд доля тых, хто лічыць Беларусь недружалюбнай краінай, павялічылася з 28% да 36%, — паведамляе партал Delfi са спасылкай на даклад літоўскага Цэнтру дасьледаваньняў Усходняй Эўропы.

Аналітыкі цэнтру адзначаюць, што такая зьмена стаўленьня абумоўленая будаўніцтвам АЭС у Астраўцы недалёка ад літоўскай мяжы. Улады Літвы абвінавачваюць беларускія ўлады ў тым, што яны абралі кепскае месца для АЭС, а таксама ў парушэньні нормаў бясьпекі пры будаўніцтве. Паводле апытаньня, 54% рэспандэнтаў згодныя з меркаваньнем, што праект Астравецкай АЭС уяўляе пагрозу для Літвы.

Аўтары апытаньня кажуць, што ў літоўскай грамадзкасьці пагаршаецца стаўленьне да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Расею лічыць недружалюбнай да Літвы краінай найбольшая колькасьць апытаных — 68%. Паводле апытаньня найбольш дружалюбныя да Літвы краіны — Латвія (93% лічаць яе дружалюбнай), Нямеччына (87%), Эстонія (85 %), Швэцыя (84 %), Украіна (81%).

У апошнія гады пагоршыліся ацэнкі ЗША і Польшчы. Хоць амаль тры чвэрці (73%) жыхароў Літвы лічаць ЗША дружалюбнай дзяржавай, у 2016 годзе такую ацэнку падзялялі 85%.

Колькасьць тых, хто ацаніў Польшчу як дружалюбную краіну, зьнізілася з 2016 году з 83% да 73%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG