Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін пашкадаваў, што савецкая Канстытуцыя прадугледжвала права выхаду рэспублік з СССР 


Уладзімір Пуцін галасуе за папраўкі ў Канстытуцыю
Уладзімір Пуцін галасуе за папраўкі ў Канстытуцыю

Права выхаду рэспублік з Савецкага Саюзу было «мінай запаволенага дзеяньня». Расея павінна пазьбегнуць падобных памылак.

Пра гэта расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін заявіў у перадачы «Москва. Кремль. Путин» на тэлеканале «Россия-1», дзе патлумачыў сутнасьць прынятых нядаўна паправак у Канстытуцыю Расеі.

Ён адзначыў, што ў савецкай Канстытуцыі быў закладзены тэзіс Леніна аб праве выхаду рэспублік са складу СССР.

«Вось гэта і ёсьць міна запаволенага дзеяньня, закладзеная яшчэ ў 1922 годзе пры ўтварэньні Савецкага Саюзу», — сказаў Пуцін, падкрэсьліўшы, што гэтая норма паўтаралася і ў наступных Канстытуцыях СССР.

«Зразумела, падобных рэчаў мы павінны пазьбегнуць», — канстатаваў прэзыдэнт Расеі.

«Я абсалютна перакананы: мы правільна робім, што прымаем папраўкі да дзейнай Канстытуцыі. Яны будуць умацоўваць нашу дзяржаўнасьць, ствараць умовы для паступальнага развіцьця нашай краіны на дзесяцігодзьдзі наперад», — адзначыў расейскі лідэр.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG