Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шоўмэн, які выказаўся за перамены ў Беларусі, правядзе онлайн-канцэрт


Афіша выступу p.e.t.s. aka Maximalism
Афіша выступу p.e.t.s. aka Maximalism

Папулярны вядоўца Андрэй Бонд правядзе 5 ліпеня «водны стрым» з палубы прагулачнага цеплаходу. У рамках музычнага фэстывалю VELO_ve Music Fest 2.0 артысты дадуць онлайн-канцэрт наўпрост зь Менскага мора.

Свае лепшыя трэкі ў наўпроставым эфіры пакажуць сямейны дуэт музыкаў p.e.t.s. aka Maximalism, а таксама Lucarelli і Mihas. Віртуальную сувязь з публікай будзе падтрыміваць шоўмэн Андрэй Бонд. Раней ён востра выказаўся адносна таго, што адбываецца ў Беларусі.

«Цяпер горш за ўсё заставацца абыякавым, — напісаў Бонд. — Нельга маўчаць і быць у баку, быццам вас гэта не датычыцца. Выказвайце сваю пазыцыю, абмяркоўвайце, дзейнічайце, рэагуйце. Гаворка пра нашу будучыню, будучыню нашых дзяцей. Я не хачу жыць у напружаньні і страху. Я хачу толькі спакою, раьзвіцьця, сумленьнасці, свабоды і павагі да сябе, як да грамадзяніна. Ня бойся, не маўчы. Мы не народзец, мы народ. Адзін дубчык можна зламаць, а цэлы венік — не».

Фэстываль VELO_ve Music Fest 2.0 праходзіць у нестандартных лякацыях як у Беларусі, так і за мяжой. Папярэдняя трансьляцыя з папулярнымі беларускімі гуртамі Intelligency і «Саюз» была зь гістарычнага кутку Смаляны на Аршаншчыне. Раней з выспы Ібіца ў Міжземным моры выйшаў на сувязь валенсіец James Jach. А першае ўключэньне адбылося з удзелам экспэрымэнтальнага фрык-тэатру T (e): Art.

Цяперашнія ўдзельнікі p.e.t.s. aka Maximalism — электронны дуэт зь Менска. Гэта творчы саюз маладых музыкаў Максіма і Алесі, трэкі якіх ужо рэміксавалі вядомыя ва ўсім сьвеце прадусары Lake Avalon, Rafael Cerato, Kiki ды іншыя.

Трансьляцыі фэстывалю даступныя для бясплатнага прагляду.

Стрым 5 ліпеня пройдзе з 20-й гадіны да апоўначы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG