Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін папрасіў у расейцаў «час для ўмацаваньня краіны». ВІДЭА


Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падзякаваў расейцам за «падтрымку і давер» падчас галасаваньня за прапраўкі ў Канстытуцыю і папрасіў час для ўмацаваньня краіны.

Такую заяву ён зрабіў на адкрыцьці аргкамітэту «Победа», перадае ТАСС.

Паводле Пуціна, пасьля распаду СССР прайшло няшмат часу і сучасная Расея знаходзіцца ў стадыі фармаваньня. Пуцін заявіў, што дзяржава ўсё яшчэ шмат у чым неабароненая і шмат якія рэчы ў ёй зробленыя «на жывую нітку». «Нам патрэбныя ўнутраная стабільнасьць і час для ўмацаваньня краіны, усіх яе інстытутаў» — сказаў Пуцін.

2 ліпеня ЦВК РФ абвясьціла пра апрацоўку 100% пратаколаў галасаваньня па папраўках у Канстытуцыю. Паводле ЦВК, іх падтрымалі 77,92%, супраць — 21, 27%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG