Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС папярэдзіла беларусаў перад 3 ліпеня


Ілюстрацыйнае фота

Напярэдадні афіцыйнага Дня незалежнасьці 3 ліпеня Міністэрства ўнутраных спраў папярэдзіла жыхароў і гасьцей Беларусі пра недапушчальнасьць «любых правакацый» і заклікала быць пільнымі.

«Супрацоўнікі міліцыі не дазволяць азмрочыць памяць тых, хто аддаў свае здароўе і жыцьцё за мір і спакой на беларускай зямлі! Любы́я правакацыі, у тым ліку палітычнага кшталту, будуць спыняцца ў адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам», — гаворыцца ў звароце МУС.

  • Міліцыю перавядуць на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы.
  • Месцы масавых сьвяткаваньняў агародзяць, прайсьці можна будзе толькі праз кантрольна-прапускныя пункты пасьля праверкі.
  • людзей просяць ставіцца да гэткіх мераў з разуменьнем, быць пільнымі, захоўваць парадак і выконваць патрабаваньні арганізатараў і праваахоўнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG