Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сіэтле паліцыя расчысьціла лягер пратэстоўцаў


Лягер пратэстоўцаў у Сіэтле
Лягер пратэстоўцаў у Сіэтле

У амэрыканскім горадзе Сіэтле паліцыянты расчысьцілі вялікі лягер пратэстоўцаў, які існаваў каля трох тыдняў.

Раніцай 1 ліпеня ў так званай «аўтаномнай зоне», якая займала шэсьць кварталаў, зьявіліся значныя сілы ўзброеных супрацоўнікаў паліцыі ў адмысловай амуніцыі. Яны ліквідавалі намёты і агароджы, зробленыя пратэстоўцамі. Ня менш за 31 чалавек арыштаваны за адмову разысьціся, спробы перашкодзіць прадстаўнікам улады ды незаконнае валоданьне зброяй і небясьпечнымі прадметамі, у тым ліку нажамі і мэталёвымі трубамі.

Як паведаміў журналістам шэф гарадзкой паліцыі Кармэн Бэст, расчысьціць зону, дзе месьціўся лягер пад назовам «Капіталійскі ўзгорак арганізаванага пратэсту», распарадзілася мэр Джэні Дуркан. Яна патлумачыла загад усплёскам гвалту на занятай пратэстоўцамі тэрыторыі, у тым ліку выпадкамі страляніны, у выніку якой загінула двое падлеткаў.

«Капіталійскі ўзгорак арганізаванага пратэсту» узьнік у пачатку чэрвеня, у часе масавых стыхійных выступаў у ЗША супраць паліцэйскага гвалту і сацыяльнай няроўнасьці. Яны пачаліся пасьля гібелі ў Мінэапалісе ў выніку затрыманьня паліцыянтамі афраамэрыканца Джорджа Флойда. Некаторыя з гэтых пратэстаў суправаджаліся беспарадкамі, марадзёрствам, сутыкненьнямі і пагромамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG