Стала вядома, у чым абвінавачваюць Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Віктар Бабарыка
Віктар Бабарыка

Прэтэндэнта ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Бабарыку абвінавачваюць у адмываньні грошай, ухіленьні ад сплаты падаткаў і даваньні хабару.

Гэта вынікае са сьпісу крымінальных спраў апэляцыйнай інстанцыі, якія разглядае судовая калегія Менскага гарадзкога суду. Сьпіс сфатаграфавала прэс-служба Віктара Бабарыкі.

Віктара Бабарыку абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнагаа кодэксу Беларусі:

  • ч.2 арт. 235 КК («Адмываньне» грошай, атрыманых злачынным шляхам, паўторна, з выкарыстаньнем службовых паўнамоцтваў або ў асабліва буйным памеры; пагражае ад 4 да 7 гадоў пазбаўленьня волі са штрафам);
  • ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленьне ад сплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры; да 5 гадоў абмежаваньня або ад 3 да 7 гадоў пазбаўленьня волі са штрафам);
  • ч.2 арт. 431 КК (Даваньне хабару паўторна або ў буйным памеры; да 5 гадоў абмежаваньня або ад 2 да 7 гадоў пазбаўленьня волі).

Ягонага сына Эдуарда Бабарыку — ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК).

Сьпіс крымінальных спраў апэляцыйнай інстанцыі, які разглядае судовая калегія Менскага гарадзкога суда. Фота прэс-службы Віктара Бабарыкі
Сьпіс крымінальных спраў апэляцыйнай інстанцыі, які разглядае судовая калегія Менскага гарадзкога суда. Фота прэс-службы Віктара Бабарыкі

У тым жа сьпісе фігуруюць яшчэ два прозьвішчы людзей, якія праходзяць па так званай «справе Белгазпрамбанку».

  • Дзьмітры Карака — асабісты памочнік і каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, па ч. 2 арт. 243 КК,
  • Антон Марозаў — працаваў у юрыдычным аддзеле «Белгазпрамбанку», а таксама зьяўляецца намесьнікам старшыні назіральнай рады страхавога таварыства «Кентаўр» і мае долю ў кампаніі «ПрыватЛізінг»; яго абвінавачваюць па па ч.2 арт. 235 і ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу.

​
XS
SM
MD
LG