Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія творцы абвясьцілі #культпратэст


Беларускія творцы абвясьцілі культпратэст
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:12:22 0:00

Шэраг прадстаўнікоў сфэры культуры абвясьцілі акцыю #культпратэст, адмаўляючыся ўдзельнічаць у дзяржаўных мерапрыемствах.

«Мы пратэстуем супраць таго, што на вуліцах нашых гарадоў невядомыя выкрадаюць і б'юць нашых суграмадзян, а органы, якія закліканы нас абараняць, пры гэтым бязьдзейнічаюць або нават садзейнічаюць гэтаму. Мы пратэстуем супраць арыштаў кандыдатаў у прэзыдэнты з сьмехатворных прычынаў. Наш #культпратэст супраць татальнага беззаконьня, калі да арыштаваных не пускаюць нават адвакатаў і прымяняюць катаваньні. Сярод нас – таленавітыя, сьмелыя і моцныя жанчыны, і мы пратэстуем супраць таго, што яны – «небаракі», няздольныя кіраваць дзяржавай. Наш #культпратэст супраць абсалютнай непавагі да сваіх грамадзянаў і супраць пагрозаў расстрэлам; супраць арыштаў аднарукіх за аплядысмэнты, а нямых – за выкрыкваньне лёзунгаў», – гаворыцца ў паведамленьні, якое шэраг творцаў разьмясьцілі ў сваіх сацыяльных сетках.

«Мы адмаўляемся браць удзел у любых дзяржаўных мерапрыемствах, выстаўляць ім сьвятло і гук, рабіць «дызайн» для іхных плякатаў, грыміраваць артыстаў, якія вырашылі там прысутнічаць. Мы ня станем прыкідвацца, што ковід – гэта #псіхо3, Васіль Быкаў – паэт, беларусы – народзец, а наша сталіца – гарадзішка.

Пад тэгам нашага #культпратэсту мы будзем рабіць тое, што мы ўмеем лепш за ўсё – ствараць мастацтва. І ацэньваць яго будуць ня нейкія мастацкія рады, а народ Беларусі, які прачнуўся. Наш #культпратэст будзе сьпяваць, здымаць відэа, маляваць карціны, праводзіць мерапрыемствы для свабодных грамадзян, а не для абрыдлай усім улады. Наша справа – натхняць, дык давайце ж пакажам прыклад салідарнасьці і руплівай працы! Мы заклікаем усіх людзей мастацтва далучыцца да нас у імкненьні пабудаваць вольную Беларусь!»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG