Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стваральніца суполкі ў Фэйсбуку «Хватит бояться!» Тацяна Мартынава зьехала з Беларусі


Тацяна Мартынава

Уладальніца менскага бару «Пятніца» і стваральніца суполкі ў Фэйсбуку «Хватит бояться!» Тацяна Мартынава зьехала з Беларусі, баючыся арышту. Пра гэта яна паведаміла ў суполцы.

«Дарагія сябры! Гэта было няпростае рашэньне, але занадта шмат дасьведчаных людзей напісалі мне, што менавіта сёньня ці максымум заўтра мяне «завиньтят». Я мела выбар. Або прыняць арышт, або зьехаць зь Беларусі і працягнуць тое, што я сёньня лічу важным і патрэбным. Я суткі думала. І потым вырашыла, што я змагу быць больш карыснай на волі. Я ўжо з самай раніцы па-за межамі Беларусі», – напісала Мартынава.

Напярэдадні ў бар, якім валодае Мартынава, прыйшла праверка: міліцыя, падатковая служба і аддзел барацьбы з эканамічнай злачыннасьцю. На прадпрымальніцу склалі два пратаколы.

Мартынава была вядоўцай і праграмнай дырэктаркай менскай радыёстанцыі «Бі-Эй». У створанай ёй суполцы «Хватит бояться!» больш за 26 тысяч чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG