Затрымалі асабістую асыстэнтку Бабарыкі ў «Белгазпрамбанку»

абноўлена
Будынак галоўнага офісу «Белгазпрамбанку» у Менску
Будынак галоўнага офісу «Белгазпрамбанку» у Менску

Увечары 1 ліпеня супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў затрымалі Алену Карагачаву, сябра ініцыятыўнай групы і асабістую асыстэнтку Віктара Бабарыкі, якая працавала зь ім у «Белгазпрамбанку» больш за 20 гадоў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Віктара Бабарыкі.

Цяпер Алена Карагачава ў СІЗА КДБ. Пры першай магчымасьці адвакаты пачнуць абарону затрыманай, адзначылі ў штабе.

​
XS
SM
MD
LG