Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назвалі пераможцу новага конкурсу на брэнд Менску


Праца пераможцы конкурсу Яны Стрыгельскай.

Інфармацыйна-турыстычны цэнтар Менгарвыканкаму падвёў вынікі конкурсу творчых ідэяў брэнду Менску. Перамагла работа Яны Стрыгельскай — стылізаваная літара М.

Узнагародзіць пераможцаў і ляўрэатаў плянуюць 1 ліпеня ў менскай ратушы.

Работа пераможцы конкурсу, як сьцьвярджаецца, спалучае архітэктурныя элемэнты гораду (Нацыянальную бібліятэку, манумэнт на плошчы Перамогі і «браму гораду» насупраць чыгуначнага вакзалу) з «чысьцінёй і дабрынёй, што лунаюць у паветры». Бардовы і жоўты колеры выбраныя, бо «выклікаюць у людзей прыемныя пачуцьці, не зьяўляюцца навязьлівымі і раздражняльнымі».

У правілах конкурсу не сказана, ці будзе Менгарвыканкам выкарыстоўваць працу пераможцы, а таксама якую ўзнагароду дадуць за работу. Правы на творы цалкам перадаюцца арганізатарам бяз аўтарскай узнагароды. У 2012 годзе Менску ўжо выбіралі брэнд, але «цяльняшкавы» варыянт выклікаў шмат спрэчак, не прыжыўся і практычна не выкарыстоўваўся.

У сёлетнім конкурсе адзначылі яшчэ дзьве працы другім і трэцім месцамі, а таксама назвалі некалькі «ненумарных» ляўрэатаў — у тым ліку работы непрафэсійных дызайнэраў.

Адна з работаў ляўрэатаў конкурсу. Выява: Інга Сіняўская
Адна з работаў ляўрэатаў конкурсу. Выява: Інга Сіняўская

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG