Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«90% маіх работ не прымаюць». Уладзімер Цэсьлер пра Курапаты, Алексіевіч і агратрэш


На пачатку 2019 году гуру беларускага дызайну Ўладзімер Цэсьлер трапіў у скандал — Саюз дызайнэраў прыгразіў выключыць яго за нясплату ўнёскаў. Мастак сьмяецца — кажа, што дзякуючы гэтай гісторыі некаторыя даведаліся, што ў Беларусі ўвогуле ёсьць такі саюз. Унёскі ён заплаціў, але з абʼяднаньня выйшаў. Чаму — Цэсьлер расказаў Каці Маркоўскай у яе аўтарскім праекце «Морква».

У вялікім відэаінтэрвію Ўладзімер Цэсьлер разважае, ці ўдалы брэнд Другіх эўрапейскіх гульняў, чаму ня трэба рэклямаваць беларускую мову, як Belavia трансьлюе ідэю беднасьці і чаму Менск усё менш падобны да сталіцы, а майкі з хуліганскімі прынтамі — ня менш сурʼёзныя творы, чым яйкі «12 з ХХ».

01:12 — Чаму выйшаў з Саюзу дызайнэраў
01:47 — Чаму Цэсьлер багацейшы, чым мастакі творчай суполкі «Пагоня»
04:33 — Чаму Цэсьлер шмат бывае за мяжой
07:14 — Што ня так з тэрытарыяльна-адміністрацыйным дзяленьнем Беларусі
09:10 — Беларусы — гэта рускія са знакам якасьці
10:44 — Сьвятлана Алексіевіч — ці гэта брэнд Беларусі?
11:51 — Ці важная мова брэнду
12:59 — Чаму на Цэсьлера не падзейнічала рэкляма беларускай мовы
14:56 — Бульба — гэта пазытыўная адметнасьць беларусаў?
17:39 — Фігуры зь сена — гэта агратрэш ці прыкольная тэма?
21:16 — Калгас і вёска
24:10 — Бел-чырвона-белы vs. Чырвона-зялёны
27:35 — Курапаты і ці ўдалая назва «Поедем поедим»
31:18 — Як Цэсьлер называе туалет каля Купалаўскага тэатру
31:57 — Зубр Волат і лісяня Лёсік
33:16 — Чым Цэсьлеру не падабаецца новы брэндынг Belavia
34:57 — Табуяваныя тэмы
37:21 — Чаму людзі ня ведаюць творы Ўладзімера Цэсьлера
39:51 — Выбары прызыдэнта Ўкраіны і пошукі беларускага Зяленскага
43:27 — Ціма Беларускіх
48:35 — Хто павінен браць адказнасьць за тое, што адбываецца зь Менскам
50:40 — Самая лепшая скульптура ў Менску
51:57 — Чаго баіцца Цэсьлер
52:44 — Бліц

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG