Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнем блогера Зьмітра Казлова («Шэрага катá») 


Зьміцер Казлоў, канал «Шэры кот»
Зьміцер Казлоў, канал «Шэры кот»

Блогера Зьмітра Казлова, супраць якога завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычным зьняволеным.

Пры прыняцьці рашэньня праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі аб прызнаньні палітзьняволенымі фігурантаў «справы Ціханоўскага».

На падставе гэтага праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызваленьня Зьмітра Казлова і спыненьня распачатага супраць яго крымінальнага перасьледу.

Зьміцер Казлоў быў затрыманы 10 чэрвеня разам з актывістамі «Эўрапейскай Беларусі» Арцёмам Чарняком і Міхаілам Бандарэнкам. На наступны дзень ён быў асуджаны на 20 сутак арышту і, адпаведна, меў выйсьці на волю 30 чэрвеня. Але стала вядома, што блогер пераведзены ў менскі СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

Такім чынам, ужо 17 чалавек знаходзяцца пад вартай у межах крымінальных справаў паводле арт. 342 КК.

Гэта блогеры Сяргей Ціханоўскі, Уладзімер Няронскі, Сяргей Пятрухін, Аляксандар Кабанаў, Уладзімер Цыгановіч, Зьміцер Казлоў, Ігар Лосік, палітык Мікола Статкевіч, а таксама затрыманыя пасьля інцыдэнту ў Горадні Зьміцер Фурманаў, Вяргілі Ушак, Арцём Сакаў, Аляксандар Арановіч, Уладзімер Навумік, Васіль Баброўскі, Яўген Разьнічэнка, Уладзімер Кніга, Андрэй Новікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG