Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхароў Ліды аштрафавалі за «аўтапрабег салідарнасьці»


Аўтапрабег салідарнасьці ў Лідзе 28 чэрвеня
Аўтапрабег салідарнасьці ў Лідзе 28 чэрвеня

Чатыром жыхарам Ліды далі штрафы агульным памерам 2700 рублёў за тое, што яны зладзілі аўтапрабег у падтрымку рэпрэсаваных падчас сёлетняй выбарчай кампаніі.

Як паведаміў Свабодзе лідзкі актывіст Вітольд Ашурак, суд Лідзкага раёну 30 чэрвеня прызнаў, што лідзяне Аляксандар Захватовіч, Павал Шыдлоўскі, Эдгар Імбрас і Сяргей Пантус прымалі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і пакараў кожнага штрафам 675 рублёў.

Яны 28 чэрвеня езьдзілі на аўтамабілях па Лідзе з высунутымі з вокнаў бел-чырвона-белымі сьцягамі. Так яны хацелі выказаць салідарнасьць з затрыманымі беларусамі перад выбарамі прэзыдэнта. 29 чэрвеня іх затрымалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG