Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогераў Цыгановіча і Кабанава прызналі палітвязьнямі


Уладзімер Цыгановіч (зьлева) і Аляксандар Кабанаў

Пры прыняцьці рашэньня праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасьці аб прызнаньні палітвязьнямі фігурантаў «справы Ціханоўскага».

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

У сувязі з затрыманьнем і ўтрыманьнем пад вартай у якасьці падазраваных па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала блогера ютуб-каналу MozgON Уладзімера Цыгановіча і берасьцейскага блогера Аляксандра Кабанава палітычнымі зьняволенымі, паведамляе праваабарончы сайт «Вясна».

Праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць Цыгановіча і Кабанава і спыніць іх крымінальны перасьлед.

Разам з Цыгановічам і Кабанавым на цяперашні момант беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ўжо 19 чалавек. Яшчэ два месяцы таму ў Беларусі было 3 палітвязьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG