Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін расказаў, што здае тэсты на каранавірус кожныя тры-чатыры дні


Уладзімір Пуцін

Уладзімір Пуцін у этэры тэлеканалу «Россия 1» расказаў, што здае тэсты на каранавірус кожныя тры-чатыры дні, усе яны пакуль даюць адмоўны вынік.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Асобна прэзыдэнт Расеі адзначыў, што няма ніякіх падставаў лічыць вірус «штучна кімсьці зробленым». На яго думку, неабходна процідзейнічаць таму, што адбылося, «а не перажоўваць, адкуль гэта ўзялося».

Як засьцерагаюць ад каранавірусу прэзыдэнта Расеі. ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:00 0:00

Расея займае трэцяе месца ў сьвеце паводле колькасьці тых, хто захварэў на каранавірусную інфэкцыю — больш за 634 тысяч чалавек. Памерлі з пачатку эпідэміі больш за 9 тысяч пацыентаў.

За апошнія суткі каранавірус выяўлены ў 6 тысяч 791 чалавека ў Расеі. 104 захварэлых загінулі.

Расейскія ўлады ўключаюць у статыстыку сьмерцяў ня ўсіх памерлых, у якіх быў выяўлены вірус, а толькі тых, у каго інфэкцыя была прызнаная галоўнай прычынай сьмерці.

Статыстыка фэдэральнага штабу часта не супадае з рэгіянальнай, а дадзеныя штабу што да сьмяротнасьці могуць у некалькі разоў адрозьнівацца ў меншы бок ад дадзеных «Росстату» і рэгіёнаў. Чыноўнікі тлумачаць гэта рознымі мэтодыкамі падліку.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG