Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле экспэртызы, сын Сяргея Хрушчова памёр ад стрэлу ў галаву


Сяргей Хрушчоў, 2010 год
Сяргей Хрушчоў, 2010 год

Прычынай сьмерці ў Злучаных Штатах Сяргея Хрушчова, сына былога савецкага лідэра Мікіты Хрушчова, стала кулявое раненьне ў галаву. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на афіцыйную інфармацыю.

Пра сьмерць Сяргея Хрушчова, былога выкладчыка амэрыканскага Браўнаўскага ўнівэрсытэту, стала вядома 19 чэрвеня. Яму было 84 гады. Прычыну сьмерці раней не паведамлялі.

Паведамляецца, што 18 чэрвеня цела Хрушчова знайшлі ў ягоным доме ў штаце Род-Айлэнд. Прадстаўнік паліцыі заявіў, што няма ніякіх доказаў на карысьць вэрсіі аб вонкавым умяшаньні, яна выключаецца. Паліцыя не ўдакладніла, ідзе гаворка пра самагубства ці пра неасьцярожнае абыходжаньне са зброяй. Сьледзтва завершанае, абвінавачаньняў ня выставілі.

  • Хрушчоў-малодшы нарадзіўся ў 1935 годзе. У 1958 годзе ён скончыў Маскоўскі энэргетычны інстытут, пасьля чаго працаваў у АКБ Чаламея, дзе ўдзельнічаў у канструяваньні балістычных ракет, ракеты-носьбіта «Пратон» і пілятаваных касьмічных апаратаў. Быў Героем Сацыялістычнай Працы, ляўрэатам Ленінскай прэміі і прэміі Савету Міністраў СССР. Выкладаў у МВТУ імя Баўмана.
  • З 1991 году ён выкладаў у адным з самых прэстыжных амэрыканскіх унівэрсытэтаў — Браўнаўскім. Жыў у Род-Айлэндзе. Напісаў трылёгію пра бацьку. Быў госьцем эфіраў Радыё Свабода.

Удава Хрушчова паведаміла агенцтву ТАСС, што яго пахаваюць у Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG