Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША памёр сын Мікіты Хрушчова Сяргей


Сяргей Хрушчоў, 2010 год
Сяргей Хрушчоў, 2010 год

Сын былога першага сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова, былы выкладчык прэстыжнага амэрыканскага Браўнаўскага ўнівэрсытэту Сяргей Мікітавіч Хрушчоў памёр на 85-м годзе жыцьця ў ЗША. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла праўнучка былога савецкага лідэра Ніна Хрушчова.

Хрушчоў-малодшы нарадзіўся ў 1935 годзе. У 1958 годзе ён скончыў Маскоўскі энэргетычны інстытут, пасьля чаго працаваў у АКБ Чаламея, дзе ўдзельнічаў у канструяваньні балістычных ракет, ракеты-носьбіта «Пратон» і пілятаваных касьмічных апаратаў. Быў героем сацыялістычнай працы, ляўрэатам Ленінскай прэміі і прэміі Савету міністраў СССР. Выкладаў у МВТУ імя Баўмана.

З 1991 году ён выкладаў у адным з самых прэстыжных амэрыканскіх унівэрсытэтаў — Браўнаўскім. Жыў у Род-Айлендзе. Напісаў трылёгію пра бацьку. Быў госьцем эфіраў Радыё Свабода.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG