Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаўленьне тураў у Чарнагорыю для беларусаў зноў адклалі — «неспрыяльная эпідэмічная сытуацыя»


Будва, Чарнагорыя, архіўнае фота

Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацыяў Беларусі паведаміў 25 чэрвеня пра чарговы перанос аднаўленьня чартэрных праграмаў у чарнагорскі аэрапорт Тыват з прычыны «неспрыяльнай эпідэмічнай сытуацыі».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Спачатку беларускія апэратары плянавалі аднавіць туры ў Чарнагорыю ад 16 чэрвеня, затым ад 1 ліпеня. Новая меркаваная дата — 10 ліпеня.

Ці трэба будзе турыстам рабіць тэсты на COVID-19 перад палётам, пакуль невядома. Тэсты цяпер трэба здаваць тым, хто ляціць у Туніс, ня трэба — тым, хто ляціць у Альбанію, Турэччыну і Эгіпет.

У Чарнагорыі ад 6 траўня да 14 чэрвеня не выяўлялі ніводнага новага выпадку каранавірусу, ад 24 траўня да 14 чэрвеня ў краіне не было ніводнага хворага (на піку, 12 красавіка, хворых было 266). Але апошнім часам зноў пачалі фіксаваць выпадкі COVID-19, на 24 чэрвеня было вядома пра 65 хворых.

За ўвесь час у Чарнагорыі было адзначана 389 выпадкаў, 9 сьмерцяў, яшчэ да першага выпадку там абмяжоўвалі масавыя сходы, а ў красавіку ўводзілі камэнданцкую гадзіну. У сярэдзіне чэрвеня Чарнагорыя ўжо адкрыла межы для асобных краінаў. У Беларусі тым часам штодзень прызнаюць некалькі сотняў новых выпадкаў і паўдзясятка сьмерцяў інфікаваных, за ўвесь час прызналі 60 тысяч выпадкаў і 367 сьмерцяў.

Беларусь не закрывала межаў, але ўвяла абавязковую самаізаляцыю на два тыдні для людзей з асобных краінаў, дзе фіксуюць шмат выпадкаў COVID-19. Гэты сьпіс 25 чэрвеня звузілі — выключылі зь яго Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Аўстралію, Вялікую Брытанію, Грузію, ЗША, Ізраіль, Казахстан, Канаду, Нідэрлянды, Паўднёвую Карэю, Сынгапур, Турэччыну, Эгіпет і Японію.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG