Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: расейскія ўлады спынілі дзеяньне Статуту ВКЛ


Падзеі 25 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

Загадам расейскага імпэратара Мікалая I 25 чэрвеня 1840 году скасоўвалася дзеяньне Статуту Вялікага княства Літоўскага 1588 году на тэрыторыі Віленскай, Горадзенскай і Менскай губэрняў. На тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губэрняў Трэці Статут ВКЛ дзейнічаў да 1831 году.

Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі канчаткова ўвяла сваё заканадаўства Расейская імпэрыя.

Таксама ў гэты дзень

1925 — у Сэйме Польшчы пасьля расколу Беларускага пасольскага клюбу заснаваны пасольскі клюб пад назвай Беларуская сялянска-рабочая грамада.

1940 — падчас Другой усясьветнай вайны Францыя была акупаваная Нямеччынай.

1941 — Фінляндыя ўступіла ў Другую ўсясьветную вайну на баку нацысцкай Нямеччыны.

1943 — габрэі ў Чанстахоўскім гета паднялі паўстаньне супраць нацыстаў.

1948 — падчас савецкай блякады Заходняга Бэрліну ў межах халоднай вайны быў адкрыты паветраны мост, з дапамогай якога амэрыканская і брытанская авіяцыя забясьпечвала харчаваньнем насельніцтва гораду. Савецкая блякада працягвалася да 1949 году.

1950 — пачалася Карэйская вайна: Паўночная Карэя ўварвалася ў Паўднёвую; вайна цягнулася да 1953 году.

У гэты дзень нарадзіліся

1852 — Антоні Гаўдзі, каталёнскі архітэктар.

1903 — Джордж Оруэл, ангельскі пісьменьнік.

1905 — Пятрусь Броўка, беларускі грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, паэт і перакладчык. У 1967–1980 гадах Броўка быў галоўным рэдактарам Беларускай савецкай энцыкляпэдыі, пераемніцай якое стала Беларуская энцыкляпэдыя.

Пятрусь Броўка. З фондаў БДАМЛМ
Пятрусь Броўка. З фондаў БДАМЛМ

500 найлепшых кніг за 500 гадоў

У памяці

1943 — нямецкі журналіст габрэйскага паходжаньня Артур Гольдштайн быў забіты ў лягеры Аўшвіц.

2009 — памёр Майкл Джэксан, амэрыканскі сьпявак і танцор.

2011 — памёр Раман Тармола-Мірскі, беларускі паэт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG