Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны інфэкцыяніст ЗША: каранавірус пакуль не пад кантролем


Доктар Энтані Фаўчы, архіўнае фота

У аўторак, 23 чэрвеня на слуханьнях у Кангрэсе кіраўнік Нацыянальнага інстытуту алергіі і інфэкцыйных хваробаў Энтані Фаўчы папярэдзіў, што каранавірус «ня зьнікне»: у пэўных частках краіны назіраецца «трывожны ўсплёск» заражэньняў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Паводле Энтані Фаўчы, піша The New York Times, бліжэйшыя два тыдні «будуць крытычнымі, калі вызначыцца наша здольнасьць адказаць на скачок ліку заражаных у Флорыдзе, Тэхасе, Арызоне ды іншых штатах».

У апошнія дні ў сямі штатах, у тым ліку Каліфорніі, Арызоне, Тэхасе рэгіструюць найвышэйшыя штодзённыя лічбы выяўленых заражэньняў. Спэцыялісты тлумачаць іх скасаваньнем пэўных абмежаваньняў і аднаўленьнем эканамічнай актыўнасьці, адкрыцьцём рэстаранаў, бараў і крамаў. Масавыя пратэсты супраць расізму ў многіх гарадах краіны таксама маглі спрыяць пашырэньню вірусу.

Доктар Фаўчы заклікае амэрыканцаў надалей зьвяртацца да мераў засьцярогі:

«Плян А: ня зьяўляйцеся ў месцах збору людзей. Плян Б: калі вы зьявіліся, насіце маску».

Энтані Фаўчы не чакае зьяўленьня дзеяздольнай вакцыны ад каранавірусу раней за канец году, ён заявіў, што не дапусьціць ужываньня вакцыны, бясьпека якой ня будзе адназначна пацьверджана.

Прычым ня выключана, што розным групам насельніцтва спатрэбяцца розныя вакцыны або розныя варыянты аднаго прэпарату. Напрыклад, людзям старэйшага ўзросту могуць спатрэбіцца буйнейшыя дозы.

Амэрыканскія спэцыялісты чакаюць, што ўзімку краіна апынецца ў небясьпечнай сытуацыі, сутыкнуўшыся адначасова з сэзонным грыпам і каранавірусам.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG