Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне спрабавалі зруйнаваць помнік паблізу Белага дому. Трамп пагражае за вандалізм турмой

Помнік Эндру Джэксану ў Вашынгтоне
Помнік Эндру Джэксану ў Вашынгтоне

У Вашынгтоне ўвечары 22 чэрвеня адбыліся новыя хваляваньні​ каля Белага дома, дзе ўдзельнікі акцыі супраць расавай дыскрымінацыі паспрабавалі зьнесьці помнік 7-му прэзыдэнту ЗША і заснавальніку Дэмакратычнай партыі Эндру Джэксану ў парку Лафает.

На п’едэстале коннай статуі пратэстоўцы напісалі словы «забойца» і «падонак». Спрабуючы зваліць помнік, яны прывязалі да яго вяроўкі. Паводле інфармацыі Reuters, супрацоўнікам сілаў бясьпекі удалося не дапусьціць абвалу помніка. Аднак агароджа і гарматы вакол манумэнту пашкоджаныя. Паведамляюць таксама, што маніфэстанты сапсавалі вонкавы выгляд царквы Сьвятога Яна.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў у Твітэры аб некалькіх затрыманых у парку Лафает. Тое, што адбылося, ён назваў «ганебным актам вандалізму». «10 гадоў турмы паводле Акту аб захаваньні мэмарыялаў вэтэранам. Майце на ўвазе», — напісаў кіраўнік Белага дому.

Масавыя акцыі пратэсту пад лёзунгам «Жыцьці чарнаскурых маюць значэньне!» пачаліся пасьля гібелі ў траўні ў выніку затрыманьня паліцыянтамі афраамэрыканца Джорджа Флойда. Адзін з супрацоўнікаў паліцыі ціснуў яму каленам на шыю цягам прыблізна дзевяці хвілін. Пасьля Флойд памёр у шпіталі. Яго былі затрымалі, бо западозрылі ў выкарыстаньні фальшывай купюры.

У ЗША руйнуюць помнікі гістарычным асобам за іх колішні расізм. Шмат ФОТА

Статуя брытанскага палітыка Робэрта Мілігана, вядомага рабаўладальніка, зьнесеная рабочымі ў Лёндане пасьля сьмерці Джорджа Флойда, які памёр у паліцэйскім пастарунку ў Мінэапалісе, Лёндан, Вялікабрытанія, 9 чэрвеня 2020 году. Мэр Лёндану Садзік Хан абвясьціў пра перагляд усіх помнікаў і назваў вуліц у горадзе, заявіўшы, што тыя, хто мае дачыненьне да рабаўладальніцтва, павінны зьнікнуць.
1/18 Статуя брытанскага палітыка Робэрта Мілігана, вядомага рабаўладальніка, зьнесеная рабочымі ў Лёндане пасьля сьмерці Джорджа Флойда, які памёр у паліцэйскім пастарунку ў Мінэапалісе, Лёндан, Вялікабрытанія, 9 чэрвеня 2020 году. Мэр Лёндану Садзік Хан абвясьціў пра перагляд усіх помнікаў і назваў вуліц у горадзе, заявіўшы, што тыя, хто мае дачыненьне да рабаўладальніцтва, павінны зьнікнуць.
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
Знос помніка Робэрту Мілігану ў Лёндане.
2/18 Знос помніка Робэрту Мілігану ў Лёндане.
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
Дэманстранты зносяць скульптуру прадпрымальніка і гандляра нявольнікамі Эдварда Колстана ў Брысталі на паўднёвым захадзе Англіі.
3/18 Дэманстранты зносяць скульптуру прадпрымальніка і гандляра нявольнікамі Эдварда Колстана ў Брысталі на паўднёвым захадзе Англіі.
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
Статуя Эдварда Колстана падае ў ваду.
4/18 Статуя Эдварда Колстана падае ў ваду.
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
Статую салдата канфэдэрацыі Джона Б. Каслмэна ў штаце Кэнтакі, ЗША, рыхтуюцца зьняць з пастамэнту, дзе яна прастаяла больш за 100 гадоў.
5/18 Статую салдата канфэдэрацыі Джона Б. Каслмэна ў штаце Кэнтакі, ЗША, рыхтуюцца зьняць з пастамэнту, дзе яна прастаяла больш за 100 гадоў.
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
Помнікі Канфэдэрацыі ў Александрыі, штат Вірджынія (ЗША) былі зьнятыя на загад  мясцовых чыноўнікаў. 
6/18 Помнікі Канфэдэрацыі ў Александрыі, штат Вірджынія (ЗША) былі зьнятыя на загад  мясцовых чыноўнікаў. 
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
У Антвэрпэне, Бэльгія, зьнялі помнік каралю Леапольду ІІ. Напярэдадні пратэстоўцы запэцкалі яе фарбай. Манарху закідалася жорсткае каляніяльнае кіраваньне.
7/18 У Антвэрпэне, Бэльгія, зьнялі помнік каралю Леапольду ІІ. Напярэдадні пратэстоўцы запэцкалі яе фарбай. Манарху закідалася жорсткае каляніяльнае кіраваньне.
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
Запэцканы фарбай помнік каралю Леапольду ІІ ля брусэльскага музэю, Бэльгія.
8/18 Запэцканы фарбай помнік каралю Леапольду ІІ ля брусэльскага музэю, Бэльгія.
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
Зрынуты помнік Эдварду Кармаку ў штаце Тэнэсі. Кармак быў палітыкам пачатку 1900-х, вядомым сваімі расісцкімі настроямі. 
9/18 Зрынуты помнік Эдварду Кармаку ў штаце Тэнэсі. Кармак быў палітыкам пачатку 1900-х, вядомым сваімі расісцкімі настроямі. 
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
Пусты пастамэнт, дзе стаяла зьнесеная падчас пратэстаў статуя генэрала Канфэдэрацыі Робэрта Лі, штат Алабама, ЗША.
10/18 Пусты пастамэнт, дзе стаяла зьнесеная падчас пратэстаў статуя генэрала Канфэдэрацыі Робэрта Лі, штат Алабама, ЗША.
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
Людзі ў Рычмандзе, штат Вірджынія, зьбіраюцца ля помніка генэралу Канфэдэрацыі Лі. Раней у той жа дзень губэрнатар даў загад прыбраць помнік «як мага хутчэй».
11/18 Людзі ў Рычмандзе, штат Вірджынія, зьбіраюцца ля помніка генэралу Канфэдэрацыі Лі. Раней у той жа дзень губэрнатар даў загад прыбраць помнік «як мага хутчэй».
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
Помнік Хрыстафору Калюмбу быў зьнесены натоўпам у Рычмандзе, ЗША.
12/18 Помнік Хрыстафору Калюмбу быў зьнесены натоўпам у Рычмандзе, ЗША.
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
Паліцыя і рэпарцёры ля апаганенай статуі былога мэра Філядэльфіі Фрэнка Рыца ў Філядэльфіі. Рыца быў вядомы расісцкімі і гамафобнымі перакананьнямі і палітыкай.
13/18 Паліцыя і рэпарцёры ля апаганенай статуі былога мэра Філядэльфіі Фрэнка Рыца ў Філядэльфіі. Рыца быў вядомы расісцкімі і гамафобнымі перакананьнямі і палітыкай.
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
Дэманстранты патрабуюць зьнесьці помнік у Оксфардзе арганізатару брытанскай каляніяльнай экспансіі ў Паўднёвай Афрыцы Сэсілу Родсу, Вялікабрытанія.
14/18 Дэманстранты патрабуюць зьнесьці помнік у Оксфардзе арганізатару брытанскай каляніяльнай экспансіі ў Паўднёвай Афрыцы Сэсілу Родсу, Вялікабрытанія.
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
Помнік Канфэдэрацыі закрыты пласьцінамі і мяшкамі ў Портсмуце, штат Вірджынія, ЗША.
15/18 Помнік Канфэдэрацыі закрыты пласьцінамі і мяшкамі ў Портсмуце, штат Вірджынія, ЗША.
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
Мэмарыял Джэфэрсана Дэйвіса ў Рычмандзе, штат Вірджынія, размаляваны фарбай і графіці. Ён быў прэзыдэнтам Канфэдэратыўных штатаў Амэрыкі падчас грамадзянскай вайны ў ЗША.
16/18 Мэмарыял Джэфэрсана Дэйвіса ў Рычмандзе, штат Вірджынія, размаляваны фарбай і графіці. Ён быў прэзыдэнтам Канфэдэратыўных штатаў Амэрыкі падчас грамадзянскай вайны ў ЗША.
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
Статуя Джэфэрсана Дэйвіса пасьля зносу.
17/18 Статуя Джэфэрсана Дэйвіса пасьля зносу.
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
У статуі Хрыстафора Калюмба ў Бостане, штат Масачусэтс, адламалі галаву.
18/18 У статуі Хрыстафора Калюмба ў Бостане, штат Масачусэтс, адламалі галаву.
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
Previous slide
Next slide

Большасьць выступленьняў праходзіць мірна, але некаторыя перарастаюць у сутычкі з паліцыяй, суправаджаюцца рабаваньнямі і вандалізмам. За час акцыяў пратэстоўцы зьнесьлі некалькі помнікаў, якія, на іхную думку, асацыююцца з услаўленьнем расізму і прыгнёту, а таксама рабаўладальнікаў.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG