Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі палітоляг пра беларускі пратэст: «Аналягу з Майданам ня бачу. Хутчэй з Грузіяй»


Ці магчымы ў Беларусі «Майдан»? Ці ўмешваюцца іншыя краіны ў выбарчую кампанію, як намякае Лукашэнка? І на каго робіць стаўку Расея?

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Пра гэта ў эфіры «Донбас.Реалії» ў апошні дзень збору подпісаў у Беларусі гаварылі экспэрт украінскага Інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч і беларускі палітоляг Валер Карбалевіч. Вядучы — украінскі журналіст​ Дзяніс Цімашэнка.

Сьцісла

Ігар Тышкевіч

  • Я думаю, справу «Газпрамбанку», хутчэй за ўсё, распрацоўвалі: толькі не ад 2016 году, а году ад 2018-га, калі пачалося пагаршэньне адносінаў з Расейскай Фэдэрацыяй.
  • Мне бачацца паралелі паміж Бабарыкам і прэзыдэнтам Грузіі, які прыйшоў на зьмену Саакашвілі.
  • І ў групе Бабарыкі, і ў групе Ціханоўскага досыць вялікая колькасьць новых людзей. І, з аднаго боку, рэпрэсіі падаграюць пратэставы настрой, з другога боку — могуць яго і астудзіць.
  • Для Расейскай Фэдэрацыі, каб той жа самы Лукашэнка быў больш згаворлівы — у ідэале ў пэўнай ступені аслабіць яго пазыцыі і далей вярнуцца да тэмы інтэграцыі, падтрымкі — гэта значыць фактычна паўтарыць 2011 год.
  • Рэйтынг Лукашэнкі ніжэйшы, чым звычайна, гэта шанец для ягоных апанэнтаў. Але хто супакойвае сябе, што дыктатара ўжо ніхто не падтрымае, наступае на тыя ж граблі, на якія наступала беларуская апазыцыя 25 гадоў, пачынаючы ад 1995-га.

Валер Карбалевіч

  • Абвінавачаньні на адрас Віктара Бабарыкі і Сяргея Ціханоўскага далі адваротны эфэкт.
  • Упершыню за ўсю гісторыю кіраваньня Лукашэнкі ў часе прэзыдэнцкай кампаніі відавочна, што ён пацерпіць электаральную паразу ад галоўнага свайго апанэнта.
  • Беларуская сацыяльная мадэль вычарпала свой рэсурс і перастала даваць прыбытак. Былі закрытыя ўсе кляпаны выпусканьня пары, якія існавалі дагэтуль. Некаторыя цалкам неадэкватныя дзеяньні ўладаў у пэрыяд каранавірусу настроілі грамадзтва супраць улады.

(Радыё «Донбас.Реалії» зьяўляецца рэдакцыйным падразьдзяленьнем Радыё Свабода і вяшчае па абодва бакі лініі разьмежаваньня ва ўсходняй Украіне).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG