Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі бізнэсовец прапануе бясплатную адукацыю рэпрэсаваным і тым, хто адмовіўся чыніць рэпрэсіі


Менск, 18 чэрвеня

Генэральны дырэктар кампаніі Humathèq і дырэктар па разьвіцьці міжнароднай групы кампаніяў Apply Logistic Дзьмітры Чарнаморац прапануе рэпрэсаваным падчас выбарчай кампаніі і асобам, якія адмовіліся выконваць загады, скіраваныя супраць мірных грамадзянаў, атрымаць бясплатную адукацыю ў дзьвюх бізнэс-школах.

Пра гэта ён напісаў у сваім Фэйсбуку.

Чарнаморац хоча падтрымаць суайчыньнікаў, якія пацярпелі ад рэалізацыі сваіх законных канстытуцыйных правоў, а таксама парушэньняў правоў чалавека.

«У мяне зьявілася такая ідэя – усім рэпрэсаваным грамадзянам, то бок тым, хто страціў працу ці трапіў у СІЗА, а таксама стаў ахвярай гвалту, абараняючы сваю грамадзянскую пазыцыю, хто адмовіўся выконваць антыграмадзянскія загады – даць магчымасьць бясплатнага навучаньня ў любой з праграмаў бізнэс-школаў Humathèq і Apply Logistic Group, незалежна ад кошту і працягласьці абранай праграмы».

Дырэктар кампаніі Humathèq дадаў, што выпускнікі гэтых бізнэс-школаў ня маюць праблемаў з працаўладкаваньнем.

Згаданыя кампаніі прапануюць адукацыю ў галінах маркетынгу, мэнэджмэнту, дызайну, распрацоўка IT-прадуктаў і інш.

Кампанія Humathèq дапамагаем вытворцам і ўладальнікам брэндаў дасьледаваць рынкі, знаходзіць ідэі і інавацыі і ўвасабляць іх у прадуктах. Apply Logistic Group спэцыялізуецца на вырашэньні задач у сфэры лягістыкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG