Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы гістарычны мінімум: Нацыянальны банк Беларусі зьнізіць стаўку рэфінансаваньня да 7,75% з 1 ліпеня


З 1 ліпеня стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі зьніжаецца з 8% да 7,75% гадавых, паведамляе БелТА. Гэта новы гістарычны мінімум і найніжэйшы​ ўзровень за час незалежнасьці Беларусі.

Стаўка рэфінансаваньня вызначае адсоткі, якія трэба плаціць галоўнаму банку краіны за крэдыты. Ад гэтай стаўкі залежыць, наколькі дарагія ці танныя крэдыты могуць даваць банкі. Чым больш надзейная фінансавая сытуацыя ў дзяржаве, тым меншая стаўка і тым больш даступныя грошы.

Разам апусьціцца стаўка крэдыту овэрнайт — з 9% да 8,75%, а таксама дэпазыту овэрнайт — з 7% да 6,75%. Нацыянальны банк прыняў адпаведнае рашэньне ў выніку дадатковага пасяджэньня на тэму грашова-крэдытнай палітыкі 22 чэрвеня.

«Інфляцыя запавольваецца хутчэй, чым чакалася. У траўні прырост спажывецкіх цэн у гадавым вымярэньні склаў 4,9% пры 5,4% у красавіку. Гадавая базавая інфляцыя запаволілася да 3,9% (4,5% у красавіку 2020 году)», — адзначылі ў Нацыянальным банку.

Да таго ж хутчэйшымі тэмпамі запавольваюцца інфляцыйныя працэсы ў краінах — гандлёвых партнэрах Беларусі, замежныя банкі актыўна зьніжаюць свае ключавыя стаўкі, дадае Нацбанк.

19 чэрвеня зьнізіць стаўку рэфінансаваньня запатрабаваў Аляксандар Лукашэнка: маўляў, «усе краіны яе актыўна зьніжаюць, спрабуючы ажывіць сваю эканоміку», ды і «індэкс спажывецкіх цэн у нас у парамэтрах прагнозу».

З пачатку 2020 году стаўку рэфінансаваньня зьніжалі ў Беларусі ўжо двойчы — з 19 лютага і 20 траўня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG