Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская здала 110 тысяч подпісаў і зьвярнулася да паплечнікаў


Сьвятлана Ціханоўская

Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская разам з сябрамі ініцыятыўнай групы здала ў тэрытарыяльныя камісіі каля 110 тысяч подпісаў.

«На жаль, з розных прычын 36 тысяч подпісаў мы не пасьпелі здаць», – зазначыла ў камэнтары Свабодзе Ціханоўская.

Яна просіць беларусаў падтрымаць яе мужа, Сяргея Ціханоўскага, які ў другі раз зьмешчаны ў карцар зь невядомых прычынаў. 20 чэрвеня вядомаму блогеру, а цяпер – палітзьняволенаму, працягнулі тэрмін утрыманьня ў карцэры да 26 чэрвеня.

«Я вельмі занепакоеная гэтай сытуацыяй, бо па сутнасьці невінаватага чалавека, такога, як мы з вамі, трымаюць у нечалавечых умовах такі працяглы час. Думаю, Сяргей ня мог зрабіць нічога такога, што пацягнула б такое суровае пакараньне», – зазначыла Сьвятлана.

Заўтра, 22 чэрвеня адвакат паспрабуе наведаць СІЗА і высьветліць прычыны такіх мер.

«Прашу ўсіх падтрымаць Сяргея ў такую цяжкую хвіліну. Вы можаце напісаць яму лісты, выказаўшы сваю салідарнасьць», – прапанавала патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG