Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы ведалі, куды ішлі». Беларускія мэдыкі масава адказалі Качанавай у сацыяльных сетках


Ілюстрацыйнае фота

Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава 18 чэрвеня сустрэлася з чальцамі ініцыятыўных групаў альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у кандыдаты. На пытаньне аб нізкіх заробках мэдыкаў яна адказала: «Калі вы ішлі ў мэдычны ўнівэрсытэт, вы ведалі пра заробкі». Мэдыкі адказалі на гэта публікацыямі пад хэштэгам #мызналикудашли, зьвязалі свае выказваньні з Днём мэдычнага працаўніка.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Калі мы паступалі ў мэдычны ўнівэрсытэт, гэта было прэстыжна, — кажа ў адным зь першых допісаў з такім хэштэгам гінэколяг зь Менску Марына Ісакава. — Лекар быў паважаным чалавекам. Калі мы вучыліся, нам казалі, што мы будучыня краіны. І мы верылі, што выратуем, што зможам, што дапаможам.

Калі мы пачыналі працаваць, то ня спаць начамі было ахвярай на карысьць людзей. Заставацца на працы дапазна было неабходна. Калі нам казалі „дзякуй“, мы радавалася як маленькія дзеці.

І тут знакамітае... „Вы ведалі, куды ішлі". Чаму менавіта гэтымі словамі любяць кідацца ў бок лекараў?! Тыя, хто гэта кажуць, хоць раз задумаліся пра тое, што было б, калі б не было лекараў?! Я задумвалася і ня раз».

Яна заяўляе: «Мы не народзец, мы народ», «нашыя мэдыкі героі, а не „цярпілы“», і выказваецца ў падтрымку патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі.

За гэтым допісам пайшлі дзясяткі іншых у розных сацыяльных сетках. Найбольш такіх пастоў — у Instagram. Некаторыя зь іх:

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG