Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэта Тунбэрг: Зьмена клімату такая ж небясьпечная, як каранавірус


Грэта Тунбэрг
Грэта Тунбэрг

17-гадовая швэдзкая экалягічная актывістка заявіла ў інтэрвію Бі-Бі-Сі, што сьвету неабходна зрабіць высновы з эпідэміі каранавірусу і ставіцца да зьмены клімату з такой жа сур’ёзнасьцю.

Яна сказала, што ня думае, што які-небудзь «плян зялёнага аднаўленьня» зможа сам сабою пераадолець крызіс. На яе думку, сьвет цяпер перажывае «сацыяльны пераломны момант» у кліматычнай праблеме і такіх пытаньнях, як рух Black Lives Matter.

«Людзі пачынаюць разумець, што мы ня можам не зьвяртаць увагі на гэтыя рэчы, ня можам замятаць гэтую несправядлівасьць пад дыван».

Яна лічыць, што адзіны спосаб скараціць выкіды ў атмасфэру — гэта ўнесьці фундамэнтальныя зьмены ў лад жыцьця. Але яна ня верыць, што ёсьць лідэры, у якіх хопіць на гэта сьмеласьці.

На думку Грэты Тунбэрг, адзіны станоўчы эфэкт, які можа паўстаць у выніку пандэміі каранавірусу, — гэта тое, што яна зьменіць стаўленьне людзей да глябальных крызісаў. Актывістка натхнёная тым, што палітыкі зараз прыслухоўваюцца да думкі навукоўцаў і экспэртаў.

«Раптам людзі, якія знаходзяцца ва ўладзе, кажуць, што зробяць усё, што неабходна, паколькі чалавечае жыцьцё бясцэннае», і гэта можа дапамагчы задумацца пра лёсы людзей, якія паміраюць ад кліматычных зьменаў так жа, як яны паміраюць ад каранавірусу.

Тунбэрг расказала, што карантын дапамог ёй часова адпачыць ад пільнай увагі публікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG