Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледзтва арыштавала нерухомасьць Віктара Бабарыкі і ягонага сына Эдуарда


Дом Бабарыкаў у Мачанах

Пакуль прэтэндэнта на найвышэйшую пасаду Віктара Бабарыку і кіраўніка ягонай ініцыятыўнай групы сын Эдуарда ўтрымліваюць ​у СІЗА КДБ, сьледчыя арыштавалі іх маёмасьць, паведамляе Tut.by.

Напярэдадні ў жылых памяшканьнях Бабарыкаў правялі ператрус, а 19 чэрвеня наклалі арышт на два дамы ў вёсках Мачаны і Цна пад Менскам, а таксама на двухпакаёвую кватэру ў сталіцы. Такія захады ініцыяваў Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю, тэрмін абмежаваньняў ня вызначаны.

Сам Віктар Бабарыка жыў у Мачанах, дом у Цне пуставаў. Эдуард зь дзяўчынай займаў менскую двухпакаёўку.

18 чэрвеня штаб Бабарыкі паведаміў, што Віктар і Эдуард паехалі здаваць чарговую частку подпісаў і перасталі выходзіць на сувязь. Адвакаты не змаглі трапіць у будынак з прычыны «вучэньняў». Тым часам у дамах без удзелу гаспадароў адбыліся ператрусы.

Кіраўнік КДК Іван Тэртэль на брыфінгу для дзяржаўных тэлеканалаў сказаў, што Віктар Бабарыка затрыманы ў сувязі з тым, што быў «непасрэдным арганізатарам і кіраўніком супрацьпраўнай дзейнасьці».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG