Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі адбыўся пажар на атамнай падводнай лодцы


Пажарныя гасяць агонь на Perle

У Францыі адбыўся пажар на атамнай падводнай лодцы Perle. Яна праходзіла тэхнічнае абслугоўваньне на базе ваенна-марскіх сілаў у Тулёне, паведамляе газэта Le Figaro.

Пажар пачаўся ў пятніцу, 12 чэрвеня, у насавой частцы карабля і быў патушаны праз 14 гадзін сіламі 250 чалавек. З лодкі былі эвакуяваныя 40 чалавек. Сьцьвярджаецца, што на борце не было боепрыпасаў і ядзернага паліва, паведамляецца аб адсутнасьці пацярпелых.

Perle – адна зь пяці атамных падводных лодак на ўзбраеньні францускіх ВМС. Яна была ўведзена ў строй у 1993 годзе.

Прадстаўнік ВМС Францыі назваў «сур’ёзнымі» пашкоджаньні ў выніку пажару. Неназваны вэтэран францускага падводнага флёту выказаў здагадку ў інтэрвію газэце Var-Matin, што пасьля такога пажару лодка можа быць сьпісаная. Раней меркавалася, што яна праслужыць як мінімум да 2028 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG