Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар адукацыі выказаўся пра звальненьне Ганны Севярынец за «верш пра Колю»


Ігар Карпенка
Ігар Карпенка

Міністар адукацыі Беларусі Ігар Карпенка пракамэнтаваў непрацягненьне кантракту з Ганнай Севярынец. Пэдагог і літаратарка працуе ў смалявіцкай гімназіі.

Пра тое, што кантракт зь ёю ня будзе працягнуты, Ганна Севярынец даведалася ў чацьвер. У гімназіі ў Смалявічах яна выкладае беларускую і расейскую мову і літаратуру. Паводле яе словаў, дачыненьні з кіраўніцтвам заўсёды былі добрыя.

У камэнтары «Нашай Ніве» міністар Карпенка сказаў, што працягненьне ці непрацягненьне кантракта з работнікам установы адукацыі адносіцца непасрэдна да кампэтэнцыі наймальніка.

«Але, як чалавек, пэдагог і бацька, я разумею, чаму дырэктар прыняў такое рашэньне. Пэдагог ня ў праве маніпуляваць дзецьмі, каб дагадзіць сваім палітычным поглядам: «Не чапайце дзяцей, кім бы ні былі іх бацькі і як бы вы да іх ня ставіліся»», — адказаў міністар.

Як расказала Свабодзе сама Ганна Севярынец, непрацягненьне кантракту зьвязанае зь вершам пра Аляксандра Лукашэнку. Верш Ганны Севярынец «А я за вас не галасавала ніколі» быў апублікаваны на сайце Радыё Свабода 6 чэрвеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG