Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія акцыянэры назвалі незаконным прызначэньне в. а. старшыні ўправы «Белгазпрамбанку»


З такой заявай выступілі «Газпромбанк» і «Газпром».

«Газпромбанк» і «Газпром», якія зьяўляюцца акцыянэрамі ААТ «Белгазпрамбанк» з долямі 49,818% кожны, заявілі пра незаконнасьць прызначэньня выканаўцы абавязкаў старшыні ўправы беларускага банку. Пра гэта расейскія кампаніі паведамляюць у супольнай заяве ў пятніцу.

«„Газпромбанк“ і „Газпром“ як акцыянэры ААТ „Белгазпрамбанк“ заяўляюць аб тым, што 11 чэрвеня 2020 году ў парушэньне заканадаўства Рэспублікі Беларусь Праўленьнем Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь былі ўчыненыя незаконныя дзеяньні па прызначэньні в. а. старшыні ўправы і в. а. намесьніка старшыні ўправы ААТ „Белгазпрамбанк“. Гэтыя прызначэньні суправаджаліся затрыманьнем паўнамоцных членаў управы Белгазпрамбанку праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленьні.

«Акцыянэры ААТ „Белгазпрамбанк“ маюць намер дамагацца абароны сваіх правоў і законных інтарэсаў усімі даступнымі прававымі сродкамі, а таксама прымаюць усе магчымыя меры для абароны інтарэсаў кліентаў і забесьпячэньня фінансавай стабільнасьці банку», — дадалі ў расейскіх кампаніях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG