Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан выступіў супраць зносу помнікаў гістарычным дзеячам, да якога заклікае шэраг удзельнікаў акцый пратэсту супраць расізму, якія пачаліся ў розных краінах пасьля гібелі ў ЗША афраамэрыканца Джорджа Флойда ад рук паліцыі.
Джонсан напісаў у Фэйсбуку, што помнікі зьяўляюцца напамінам пра гісторыю: «яны вучаць нас аб нашым мінулым, з усімі яго памылкамі. Зносіць іх — значыць хлусіць пра нашу гісторыю і пазбаўляць будучыя пакаленьні ведаў пра яе».
З усіх помнікаў супярэчлівым гістарычным дзеячам Джонсан вылучыў статую Ўінстана Чэрчыля ў Лёндане, на якой на мінулым тыдні дэманстранты зрабілі надпіс «быў расістам». Цяперашні прэм’ер-міністар адзначыў унёсак былога прэм’ера ў перамогу над нацызмам, хоць і прызнаў, што той «часам выяўляў меркаваньні, непрымальныя для нас сёньня». Апаганьваньне помніка прэм’ер назваў «абсурдным і ганебным».
Перад назначанымі на бліжэйшыя дні новымі пратэстамі статую Чэрчыля закрылі ахоўным экранам.
Джонсан таксама адзначыў, што, хоць і падзяляе абурэньне людзей з нагоды гібелі Джорджа Флойда і праблемы расізму, цяперашнія акцыі пратэсту былі «ўзятыя пад кантроль экстрэмістамі, схільнымі да гвалту». Ён заклікаў ня ўдзельнічаць у пратэстах.
У мінулыя выходныя ў акцыях пратэсту ў розных гарадах Брытаніі ўдзельнічалі сотні тысяч людзей. У Лёндане адбыліся сутыкненьні з паліцыяй, а ў Брыстолі натоўп паваліў і ўтапіў у рэчцы помнік прадпрымальніку Эдварду Колстану, які быў гандляром рабоў (улады пасьля паднялі статую з дна і заявілі, што зьмесьцяць яе ў музэй).
У ЗША руйнуюць помнікі гістарычным асобам за іх колішні расізм. Шмат ФОТА
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны

Ліквідацыі помнікаў асобам, зьвязаным з гандлем рабамі і расізмам, патрабуе і рух «Жыцьці чарнаскурых маюць значэньне». У апублікаваным брытанскай прэсай сьпісе помніка Чэрчылю няма, затое ў ім ёсьць, у прыватнасьці, помнікі мараплаўцам Хрыстафору Калюмбу і Джэймсу Куку, якіх лічаць сымбалямі калянізатарскай палітыкі.
Больш за ўсё помнікаў у сувязі з апошняй хваляй пратэстаў было зьнесена — пратэстоўцамі або ўладамi — у ЗША. Гаворка ідзе галоўным чынам пра помнікі дзеячам рабаўладальніцкай Канфэдэрацыі паўднёвых штатаў.