Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі папярэдзілі журналіста за працу для «Белсату» без акрэдытацыі


Cтудыя Белсату ў Варшаве
Cтудыя Белсату ў Варшаве

У Расеі Кемераўскі суд палічыў парушэньнем працу журналіста без акрэдытацыі ў МЗС.

Упершыню расейскаму журналісту, які супрацоўнічае з замежным тэлеканалам, вынесьлі папярэджаньне. Пра гэта паведамляе расейскі Цэнтар абароны правоў СМІ.

15 красавіка журналіст Раман Янчанка зьбіраў у Новакузьнецку матэрыялы для польскай тэлекампаніі «Белсат TV». Ён супрацоўнічае зь ёй як пазаштатны карэспандэнт. Падчас здыманьня адзіночных пікетаў журналіста затрымалі паліцыянты. На яго склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Паліцыянты палічылі, што журналіст замежнага СМІ павінен мець акрэдытацыю пры МЗС Расеі.

Янчанка — журналіст-фрылансер. Ён мае расейскае грамадзянства і стала жыве ў Расеі. У яго няма статусу замежнага карэспандэнта, таму атрыманьне акрэдытацыі ў МЗС яму не патрабуецца, сьцьвярджаюць юрысты.

Калегі Янчанка зьвязваюць прэтэнзіі з боку паліцыі зь яго прафэсійнай дзейнасьцю. Журналіст піша матэрыялы пра рэгіянальныя праблемы, якія замоўчваюць улады і падкантрольныя ім выданьні, гаворыцца ў паведамленьні Цэнтру абароны правоў СМІ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG