Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядучы эпідэміёляг ЗША: «Cа стрыманым аптымізмам веру, што да канца году будзе вакцына ад COVID-19»


Доктар Энтані Фаўчы, архіўнае фота
Доктар Энтані Фаўчы, архіўнае фота

Дырэктар Нацыянальнага інстытуту алергіі і інфэкцыйных захворваньняў ЗША Энтані Фаўчы ў інтэрвію «Голасу Амэрыкі» сказаў, што адразу некалькі кампаній паказваюць станоўчыя вынікі ў распрацоўцы вакцыны.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Вынікі раньніх выпрабаваньняў на людзях і на жывёл былі станоўчымі. Іншымі словамі, вакцына абараняе жывёл на экспэрымэнтальнай стадыі, а людзей — на першай фазе выпрабаваньняў, — расказаў Энтані Фаўчы. — Яны змаглі паказаць: вакцына патэнцыйна ў стане абараніць ад вірусу. Але пры гэтым вы ніколі ня можаце гарантаваць, што ў вас будзе бясьпечная і эфэктыўная вакцына. Даваць такія абяцаньні цяпер неразумна. Але мы можам асьцярожна спадзявацца, што кірунак, у якім мы рухаемся, слушны.

Дасьледаваньні на першай фазе паказалі: умераныя дозы вакцыны ня проста выклікалі зьяўленьне антыцелаў. Яны выклікалі зьяўленьне нэўтралізуючых антыцелаў. А менавіта гэтыя антыцелы блякуюць здольнасьць вірусу да рэплікацыі [размнажэньня]. Гэта вельмі добры знак».

Паводле «Голасу Амэрыкі», трэці і апошні этап дасьледаваньняў вакцыны ад кампаніі Moderna павінен пачацца ў ліпені. Адначасова ў ліпені пачынаецца і вытворчасьць першых вакцын, без чаканьня вынікаў трэцяга этапу. Як выказаўся Энтані Фаўчы, «мы распрацоўваем вакцыну, усьведамляючы рызыкі»:

«Мы рызыкуем толькі грашыма. Мы не рызыкуем бясьпекай людзей, мы не рызыкуем цэласнасьцю навуковага дасьледаваньня».

Дырэктар Нацыянальнага інстытуту алергіі і інфэкцыйных захворваньняў ЗША зазначыў, што няма ніякіх падставаў спадзявацца толькі на вакцыну ад адной кампаніі, што будзе тры вакцыны ці нават больш. «Я думаю, што ёсьць шэраг кандыдатаў, вынікі дасьледаваньняў якіх выглядаюць досыць спрыяльна».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG