Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі складаюць сьпіс краінаў, па вяртаньні зь якіх не запатрабуецца 14-дзённая самаізаляцыя 


Палата з каранавіруснымі пацыентамі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі складае сьпіс краінаў, па вяртаньні зь якіх ня трэба будзе сыходзіць на рэжым двухтыднёвай самаізаляцыі. Ён пачне дзейнічаць пасьля адкрыцьця межаў дзеля прадухіленьня распаўсюду COVID-19.

«Праект адпаведнага дакумэнту практычна гатовы, — сказала ў эфіры тэлеканалу АНТ галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Натальля Жукава. — Ён вызначае пералік краінаў, пасьля вяртаньня зь якіх не запатрабуецца рэжым самаізаляцыі».

Натальля Жукава ўдакладніла, што гаворка перадусім пра бясьпечныя па эпідэміялягічнай сытуацыі краіны Эўразьвязу. Цяпер асобы, якія прыбываюць з рэгіёнаў, дзе зафіксаваны каранавірус, абавязаныя прайсьці двухтыднёвую самаізаляцыю па месцы жыхарства.

Гэтаксама яна патлумачыла, што для таго, каб грамадзяніну Беларусі выехаць за мяжу, запатрабуецца даведка аб адсутнасьці захворваньня на каранавірус. Але пакуль беларусаў ня надта дзе і чакаюць.

Літва адмяняе карантын

«З улікам паступовага паляпшэньня сытуацыі з COVID-19 як у Літве, так і ў дзяржавах Эўропы прапануем ад 17 чэрвеня адмяніць карантын на ўсёй тэрыторыі краіны», — спасылаецца Delfi.lt на міністра аховы здароўя Аўрэліюса Вярыгу.

Цяпер ўезд у краіну дазволены грамадзянам тых эўрапейскіх дзяржаў, у якіх за апошнія 14 дзён колькасьць захворваньняў COVID-19 на 100 000 жыхароў не перавышае 15 выпадкаў. Калі лічба да 25 выпадкаў, то дазволена заяжджаць пры ўмове наступнай 14-дзённай ізаляцыі.

Астатнім, уключна зь Беларусамі, уезд забаронены. На гэты момант у Беларусі фіксуецца больш за 120 выпадкаў захворваньня на 100 тысяч насельніцтва.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG