Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр пацярпелы ў аварыі з удзелам расейскага актора Міхаіла Яфрэмава

абноўлена

Міхаіл Яфрэмаў

Кіроўца аўтамабіля, які пацярпеў у аварыі ў Маскве з удзелам расейскага актора Міхаіла Яфрэмава, памёр у бальніцы.

Яфрэмаў быў дастаўлены дастаўлены паліцыянтамі на допыт зь ягонай кватэры, дзе ён правёў ноч пасьля таго, як у яго ўзялі падпіску пра нявыезд. Пасьля допыту ён быў затрыманы.

Першапачаткова Яфрэмава затрымалі на месцы здарэньня ўвечары 8 чэрвеня і адправілі на мэдычны агляд. Пазьней экспэртыза пацьвердзіла, што актор быў п’яны, паведаміў кіраўнік прэс-службы маскоўскай паліцыі Ўладзімір Васенін.

Маскоўская паліцыя пачала крымінальную справу ў дачыненьні да Міхаіла Яфрэмава паводле артыкула «Парушэньне правілаў дарожнага руху і эксплюатацыі транспартных сродкаў». Пасьля сьмерці пацярпелага Міністэрства ўнутраных спраў Расеі перакваліфікавала справу на цяжэйшы артыкул — «Парушэньне правілаў дарожнага руху, якое зьдзейсьнена ў стане апʼяненьня і пацягнула за сабой па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека». Яфрэмаву пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Актор прызнаў сваю віну ў аварыі, у выніку якой загінуў чалавек. Пра гэта паведамляе агенцтва «Новости» са спасылкай на адваката Яфрэмава.

Аварыя здарылася ў панядзелак увечары на Смаленскай плошчы ў Маскве. На відэазапісе, які апублікаваны ў твітэры маскоўскага цэнтру арганізацыі дарожнага руху, відаць, як джып, якім, як высьветлілася пазьней, кіраваў Яфрэмаў, выяжджае на сустрэчную паласу і ўразаецца на поўнай хуткасьці ў легкавы фургон «Лада».

Пацярпелы кіроўца, 57-гадовы Сяргей Захараў, быў дастаўлены ў цяжкім стане ў НДІ імя Скліфасоўскага. Паводле інфармацыі ТАСС, ён атрымаў пералом сьцягна, рэбраў і закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Як паведамляюць расейскія СМІ, ён працаваў курʼерам у кампаніі па дастаўцы ежы. Празь некалькі гадзін пасьля шпіталізацыі Сяргей Захараў памёр.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG