Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вернулся Крым в родную гавань, теперь на очереди Минск», — расейскі тэлевядоўца Яфрэмаў


Міхаіл Яфрэмаў, архіўнае фота
Міхаіл Яфрэмаў, архіўнае фота

Расейскі актор і тэлевядоўца Міхаіл Яфрэмаў на сьвяточным вечары ў гонар юбілею акторкі Галіны Волчак зачытаў верш, у якім апісаў сучасную Расею, згадаў Крым і Беларусь.

Ягоны выступ паказвалі на дзяржаўным расейскім «Першым канале». На гэтым відэа — ад 0:38:30 да 0:41:35.

Фрагмэнт верша:


Вернулись верные приметы
Полуподпольные поэты
С шакальим трепетом в груди
И средней дальности ракеты
И повсеместные запреты
И скоро даже худсоветы
Что позади, то впереди
Вернулось всё, что было главным
В кармане фига, в книге мысль
Вернулся Крым в родную гавань
Теперь на очереди Минск
Вернулся страх перед расплатой
Для всех, кто дружит с головой
И год не то семидесятый
Не то вообще сороковой

У вершы можна пачуць адсылкі на нядаўнія навіны, як то намер ЗША выйсьці з Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай дальнасьці (Штаты сьцьвярджаюць, што Крэмль парушае дамову) або забароны канцэртаў пэўных музыкаў (як то рэпэра Хаски, якога нават арыштоўвалі за спробу сьпець на вуліцы перад клюбам, дзе яму забаранілі выступаць, або электроннага дуэту IC3PEAK, забарона на які дасягнула Беларусі).

Фраза пра Крым і Менск можа адсылаць да «ўльтыматуму Мядзьведзева», ад якога жорстка адмовіўся Аляксандар Лукашэнка.

Міхаіл Яфрэмаў вядомы як актор тэатру, кіно і сэрыялаў, а таксама як тэлевядоўца — ён вёў у тым ліку паэтычныя тэлешоў «Гражданин поэт» і «Господин хороший», дзе чытаў вершы Дзьмітрыя Быкава і іншых паэтаў. Кім напісаны згаданы вышэй верш, не абвяшчалася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG