Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне CNN: Байдэн на 14 працэнтных пунктаў апярэджвае Трампа


Джо Байдэн

Калі б прэзыдэнцкія выбары ў ЗША прайшлі найбліжэйшым часам, дэмакрата Джо Байдэна падтрымалі б 55 адсоткаў амэрыканцаў, як сьведчыць апытаньне, зробленае на замову тэлеканалу CNN.

Ягонага апанэнта, рэспубліканца Дональда Трампа, падтрымаў бы 41 адсотак выбарнікаў.

Апытаньне праводзілася 2–5 чэрвеня. У ім узялі ўдзел 1259 рэспандэнтаў.

На днях былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн забясьпечыў сабе больш за 1991 голас дэлегатаў, што гарантавала яму перамогу ў дэмакратычных праймэрыз.

Нацыянальны зьезд Дэмакратычнай партыі павінен прайсьці ў Мілуокі, штат Вісконсін, з 17 па 20 жніўня.

Дзейны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ужо набраў 1880 галасоў дэлегатаў, а для намінацыі ад Рэспубліканскай партыі яму трэба 1276.

Выбары прэзыдэнты ЗША прызначаны на 3 лістапада.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG