Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі з каранавірусам прызыўнікі будуць прымаць прысягу бяз родных


Сёлета прызыўнікі ў Беларусі ўпершыню будуць прымаць прысягу без запрошаных родных і блізкіх; прысягу ў некаторых частках пакажуць онлайн, паведамілі БелТА ў Міністэрстве абароны.

Паводле ведамства, з улікам эпідэміялягічнай абстаноўкі ў сувязі з распаўсюдам каранавірусу ў Беларусі ў гэтым годзе не было ўрачыстай адпраўкі прызыўнікоў у войска, а цяпер прынятае рашэньне, што прысяга пройдзе бяз родных і блізкіх.

Сама цырымонія прысягі, аднак, застанецца нязьменнай, а з самых масавых месцаў прыняцьця прысягі — 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтру і з вайсковай часткі ў Марʼінай горцы — арганізуюць онлайн-трансьляцыю цырымоніі, распавяла прадстаўніца Мінабароны Натальля Гаўрусік.

Бацькі могуць падрыхтаваць відэавіншаваньні сынам-прызыўнікам, іх пакажуць падчас урачыстых імпрэзаў пасьля прысягі.

Сёлета ўсе навабранцы пасьля прыбыцьця ў вайсковыя часткі мусілі прайсьці двухтыднёвую ізаляцыю. На працягу двух тыдняў у раскладзе не было трэніровак, вайскоўцы знаходзіліся пад пільным наглядам мэдыкаў.

Таксама ў сувязі з каранавірусам у беларускіх Узброеных сілах часова абмежавалі звальненьні і наведваньні вайскоўцаў, а таксама перамяшчэньні воінскіх падразьдзяленьняў

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG